6 снежня
Выгляд
← снежань → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 | |||||
2024 |
6 снежня — трыста саракавы (трыста сорак першы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]- 1240: Войска Батыя разбурыла Кіеў
- 1705: Біскуп Тэадор Патоцкі ў прысутнасці караля Аўгуста ІІ і цара Пятра І асвяціў касцёл св. Францыска Ксаверыя ў Гродне
- 1917: Упершыню адзначаўся Дзень незалежнасці Фінляндыі, пасля таго, як Фінскім парламентам была ўхвалена Дэкларацыя незалежнасці Фінляндыі.
- 1918: Біскуп З. Лазінскі разам з ксяндзом Ф. Абрантовічам правёў першае беларускае багаслужэнне ў Мінску
- 1925: Адкрылася Першая Усебеларуская выстаўка
- 1926: Адбылося Другое ўзбуйненне БССР
- 1930: Рэпрэсіі ў БССР: Вацлаў Ластоўскі, Уладзімір Пічэта, Язэп Лёсік, Сцяпан Некрашэвіч, Гаўрыла Гарэцкі і Аляксандр Дубах пазбаўленыя звання акадэмікаў як «ворагі пралетарскай дыктатуры»
- 1993: У Германіі былы начальнік разведкі ГДР Маркус Вольф прыгавораны да шасці гадоў пазбаўлення волі, але выпушчаны пад залог
- 2000: Адбыўся першы выпуск камп’ютарнай гульні «American McGee’s Alice».
Нарадзіліся
[правіць | правіць зыходнік]- 1520: Барбара Радзівіл, каралева польская і вялікая княгіня літоўская (пам. 8.5.1551)
- 1778: Жазеф Луі Гей-Люсак, французскі хімік і фізік (пам. 9.5.1850)
- 1800: Язэп Ходзька, вядомы беларускі геадэзіст і тапограф (пам. 21.2.1881)
- 1896: Восіп Любіч (пам. 1990), французскі мастак, прадстаўнік Парыжскай школы
- 1898: Гунар Мюрдаль, шведскі эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (пам. 17.5.1987)
- 1920: Дэйв Брубек, амерыканскі піяніст, кампазітар, кіраўнік аркестра
- 1933: Зінаіда Мажэйка, беларускі этнамузыказнаўца
- 1941: Брус Наўман, амерыканскі мастак і скульптар
- 1941: Бертран Гальперын, амерыканскі фізік-тэарэтык
- 1942: Петэр Хандке, аўстрыйскі пісьменнік
- 1947: Георгій Ліхтаровіч, беларускі фотамастак, літаратар
- 1947: Джэфры Хінтан, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы
- 1948: Кеке Росберг, шведскі аўтагоншчык
- 1988: Сандра Нурмсалу, эстонская спявачка
Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 1003: Ян XVII, Папа Рымскі
- 1185: Афонсу I Вялікі, першы кароль Партугаліі (нар. 25.7.1109)
- 1352: Клімент VI, Папа Рымскі
- 1550: Пітэр Кук ван Альст, фламандскі мастак (нар. 14.8.1502)
- 1736: Юзаф Тадэвуш Агінскі, палітычны і вайсковы дзеяч Вялікага Княства Літоўскага (нар. 1700)
- 1772: Джавані Батыста Марганьі, італьянскі анатам
- 1807: Ніклас Лафрэнсен, шведскі мастак
- 1921: Мікалай Янчук, беларускі і ўкраінскі навуковец-славіст, гісторык, этнограф, фалькларыст і літаратуразнавец (нар. 29.11.1859)
- 1971: Мацільда Феліксаўна Кшасінская, руская балерына
- 1990: Абдул Рахман, 1-ы прэм'ер-міністр Малайзіі
- 1996: Жан Бертоль, французскі мастак і графік
- 2009: Рупрэхт Гейгер, нямецкі скульптар, мастак-абстрацыяніст
- 2017: Джоні Халідэй, французскі спявак, кампазітар, акцёр
Святкуюць
[правіць | правіць зыходнік]- Азербайджан: Дзень работнікаў Міністэрства сувязі і інфармацыйных тэхналогій Азербайджана
- Беларусь: Дзень юрыста
- Іспанія: Дзень Канстытуцыі
- Казахстан: Дзень пракуратуры
- Канада: Нацыянальны дзень памяці і дзеянняў супраць гвалту над жанчынамі
- Туркменістан: Свята добрасуседства
- Украіна: Дзень Узброеных сіл Украіны
- Фінляндыя: Дзень незалежнасці Фінляндыі
- Харватыя : Дзень абаронцаў Дуброўніка
- Эквадор: Дзень Кіта